Па словах яго стваральнікаў, зала змяшчае максімум чатыры гледачы, а лепш — два. Чаму так — даведаецеся толькі на месцы. І не, гэта не жарт. Хаця… магчыма, менавіта ён.

Спектакль для дзяцей па п’есе Светы Бень не бачна з апошняга рада, нельга глядзець натоўпам і не любіць лішніх сведкаў.

Але ён вельмі камерны, трошкі дзіўны і незразумела прыемны.

Бонус: бясплатная найсмачнейшая кава на выбар ад лялечніка-барысты.

Убачыць на ўласныя вочы гэтую незвычайную батлейку памерам з карабок запалак можна ў познаньскай прасторы Pakoj 202 11 студзеня.

Рэгістрацыя абавязковая. За падрабязнасцямі звяртайцеся ў дырэкт да @oleswinter альбо @e2e4_buscafe.