Арганізацыя “ІншыЯ” і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus запрашаюць беларускіх актывіста_к на афлайн-трэнінг для грамадскіх арганізацый і ініцыятыў па стварэнні камунікацыйных стратэгій і фармуляванні камунікацыйных задач. 

Што вас чакае?

Вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.

Пасля заканчэння трэнінгу ўдзельні_цы могуць разлічваць на ментарскую падтрымку для працы над камунікацыйнай стратэгіяй уласнага праекта або ініцыятывы.

Для каго гэты трэнінг?

  • Вы займаецеся развіццём медыяпраектаў вашай арганізацыі: сацыяльныя сеткі, YouTube-канал;
  • Вы займаецеся праектным менеджментам;
  • Займаецеся стратэгічным планаваннем дзейнасці арганізацыі і жадаеце паглядзець на сваю дзейнасць з новага ракурсу;
  • Бачыце, што шмат хто вакол кажа пра камунікацыйную стратэгію, і хочаце даведацца, што гэта такое і як можна яе ўжыць у сваёй бягучай дзейнасці.

Ад адной арганізацыі могуць узяць удзел да двух чалавек.

Калі: 18 кастрычніка 10:00 – 18:00 і 19 кастрычніка 10:00 – 13:00.

Дзе: цэнтр Варшавы.

Дэдлайн: 30 верасня.

Рэгістрацыя