На платформе VODBLISK з’явіўся “Дзённік Анастасіі” — дакументальны фільм Максіма Буйніцкага пра беларускую мастачку ў эміграцыі Анастасію Рыдлеўскую.

Анастасія і яе муж Аляксей пакінулі радзіму з-за палітычных рэпрэсій. Яны штодня сутыкаюцца з цяжкасцямі эміграцыі, але, нягледзячы ні на што, захоўваюць сваё каханне і сваю вялікую мару.

Доступ да стужкі цалкам бясплатны для людзей у Беларусі. Для тых, хто знаходзіцца за мяжой, яго можна паглядзець праз падпіску — 5$ на месяц.

Глядзець