Яго імя ў абноўленым спісе «экстрэмістаў» заўважыў Telegram-канал @vitebsk_info.

59-гадовага мінчука абвінавачвалі па частках 1-га і 2-га артыкула 361-4 КК — аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд ужо набыў моц.

Грабіцкія — вядомая танцавальная сям’я. Войцэх — спецыяліст нацыянальнай катэгорыі. Яго жонка Валянціна — спецыялістка вышэйшай нацыянальнай катэгорыі.

Таксама імя Войцэха можна знайсці ў шматлікіх матэрыялах аб тым, як людзі з інваліднасцю залучаліся ў танцавальную культуру.