Ідэя праекта — у тым, каб паказаць Харкаў як важную частку глабальнага свету, яго культурнае, навуковае і палітычнае значэнне, уцягнуць увесь свет у Харкаў і Харкаў у свет, спрыяючы абмену сувязямі, інфармацыяй, супольнасці і ўзаемазалежнасці.
У экспазіцыі — працы 31 мастака і калектыву, якія паказваюць розныя пункты гледжання і ўяўленні пра бяспеку.
Выстава прапануе наведвальнікам убачыць бяспеку як інфраструктуру клопату, камунікацыі і супольнасці. У праекце прымаюць удзел і беларускія творцы.
Куратары выставы: Таццяна Качубінская, Аляксандр Камароў, Марына Конева, Антаніна Сцебур, Максім Тымінко.
Месца: Ярмілаў-цэнтр, пл. Свабоды, Харкаў.
Выстава працуе да 17 лістапада.