БНМС “РАДА” запрашае на анлайн-курс “У інтэрнэце зноў хтосьці няправы?”, накіраваны на развіццё крытычнага мыслення, майстэрства абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.

У праграме:

  • 10 сустрэч, падчас якіх на прыкладах з беларускіх медыя абяцаюць навучыць правяраць інфармацыю, фармуляваць аргументаваныя доказы і публічна выкрываць прапаганду.
  • Для тых, хто гатовыя стаць бачнымі ў інтэрнэце, ёсць магчымасць стварыць прафесійны відэапрадукт пра прапаганду пры падтрымцы зоркавых ментараў і ментарак.

Лакацыя: анлайн.

Даты правядзення: старт 13 сакавіка.

Дэдлайн: 5 сакавіка.

UPD: нажаль, курс быў прыпынены арганізатарамі.