У рамках экспазіцыі прадстаўленыя сем відэа Сяргея Шабохіна, што ствараліся для розных цыклаў і ўпершыню выстаўляюцца ў адзінай праграме. Усе відэа яднае стратэгія дэманстратыўнай мімікрыі — выяўленне схаваных і выціснутых гістарычных пластоў праз “практыкі падпарадкавання” розным кантэкстам.

Відэа не толькі паказваюць, як нараджаюцца і распадаюцца імперыі і як яны выціскаюць любога суб’екта, але і дэманструюць магутны вызваленчы патэнцыял салідарнасці, уяўлення і прагі свабоды.

Сяргей Шабохін – мастак, куратар, аўтар тэкстаў пра мастацтва, архівіст, сузаснавальнік і галоўны рэдактар даследчай платформы Kalektar, прысвечанай мастацтву Беларусі.

Адкрыццё выставы12 ліпеня з 16:00 да 20:00 у Старамейскім Доме Культуры ў Варшаве (Rynek Starego Miasta 2).