«На вуліцы пяць градусаў, адчуваецца як тры. Выпрабаваньне не для слабых характарам. Як і Паэтычны Вечар #4», — кажуць арганізатары_кі з аб’яднання «Кшталт Слова».

Праграма — разнастайная. 2–3 акты. 6–7 паэтаў і паэтак, 3–4 музыкі. Шырокі спектр паэтычнай прадстаўленасці: дасведчаныя выступоўцы, маладыя творцы, аўтары з публікацыямі ў кніжках і аўтары з публікацыямі ва ўласных Telegram-каналах.

Паэты_кі:

  • Дар’я Бялькевіч;
  • Алена Варанец;
  • Яраслаў Кірвель;
  • Юрка Мельнікаў;
  • Аляксандр Невядомы (сюрпрыз);
  • Ганна Нязнаная (сакрэт).

Музыкі:

  • Andruś Takindang «Andruś Kapeła», Andrei Luhin «Znaxtop»;
  • Uladz Liankievič;
  • Illa Siŭcoŭ.

Імпрэза адбудзецца 14 снежня а 18:00 у варшаўскай прасторы Prześwit (Freta 39).

Уваход за данат. Рэкамендаваны дрэс-код: любая калядная роля.