Да 31 ліпеня ў прасторы “Кропка” можна будзе пабачыць апошнія працы мастака, зробленыя падчас зняволення, а таксама прачытаць лісты.

11 ліпеня а 18:00 у прасторы пройдзе вечар памяці Алеся Пушкіна.

Нагадаем, палітзняволены беларускі мастак загінуў за кратамі года таму. У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023 году Пушкін памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. У палітвязня была прабадная язва, але ў турме яму своечасова не аказалі дапамогу