Беларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў абвяшчаюць набор на Ўводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.

Чаго чакаць:

  • 3-х дзённай праграмы навучання разуменню правоў чалавека (першы, уводны ўзровень ведаў)
  • азнаёміцеся з асноўнымі паняццямі, прынцыпамі і гісторыяй канцэпцыі правоў чалавека, тэмамі роўнасці і недыскрымінацыі, а таксама з іншымі тэмамі, неабходнымі для разумення канцэпцыі правоў чалавека
  • азнаёміцеся з тэмай скразных каштоўнасцей, важнасцю іх разумення і прымянення гэтых прыцыпаў у паўседзённай дзейнасці. 

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Для каго: беларусы і беларускі (незалежна ад узросту і месца актуальнага пражывання), якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.

Дзе: Польшча.

Калі: 31 кастрычніка — 3 лістапада.

Дэдлайн: 14 кастрычніка.

Падаць заяўку