Да ўдзелу запрашаюць дзяцей, моладзь і дарослых.
«Дэкламатарскі конкурс — то магчымасць для вас выйсці за межы звыклага чытання. Паспрабуйце сябе ў ролі выканаўцы, паэксперыментуйце з настроем і адчуйце, як натуральна і сучасна беларускае слова гучыць у кадры ды на вялікай сцэне!» — кажуць арганізатары.
Яны заклікаюць ўсіх, для каго кожны дзень — дзень роднай мовы; хто згадвае яе раз на год; хто меў з ёй справу з ёй толькі ў школе, — падрыхтуймася да свята як след!
Што трэба зрабіць?
- Выбраць тэкст: любімы верш ці ўрывак прозы па-беларуску (на літаратурнай мове альбо на роднай гаворцы — выбар за вамі!).
- Стварыць відэа: запісаць класічную дэкламацыю АБО зняць мастацкі відэа-арт, натхнёны творам беларускае літаратуры.
- Даслаць арганізатарам: запоўніце анкету і загрузіце відэа праз адмысловую форму да 13 лютага 2026 года.
Спасылкі на анкету і рэгламент шукайце на сайце www.tutaka.org
Фінал конкурсу адбудзецца ў гібрыдным фармаце 24 лютага 2026 года: ў Тэатры лялек у Беластоку альбо анлайн.