3 снежня Вярхоўная Рада дадала беларускую ў пералік моваў, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне згодна з «Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных або мінарытарных моваў».

Як піша «Еўрарадыё», гэта дае для беларускай мовы пэўныя гарантыі ў культурніцкай, адукацыйнай і грамадскай сферах.

Таксама Украіна будзе афіцыйна падтрымліваць балгарскую, гагаузскую, караімскую, крымскататарскую, навагрэцкую, нямецкую, польскую, ромскую, румынскую, славацкую, вугорскую, чэшскую, ідзіш і іўрыт.

Рускую мову з гэтага пераліку выключылі: яна мае гістарычнае дамінаванне і не патрабуе адмысловай абароны.