Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт шукае менеджара ці менеджарку па камунікацыях.

Асноўныя абавязкі:

  • Кіраванне кантэнтам сайта (WordPress)
  • Кіраванне сацыяльнымі сеткамі ўніверсітэта і адміністраванне рэкламных кампаній
  • Падрыхтоўка прэс-рэлізаў і інфармацыйная падтрымка мерапрыемстваў універсітэта
  • Праца са СМІ
  • Кіраванне універсітэцкімі камунікацыйнымі праектамі і стварэнне кантэнту
  • Камунікацыйная падтрымка канферэнцый і мерапрыемстваў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных ці гуманітарных навук
  • Досвед працы ў сферы камунікацый, пажадана ў міжнародным асяроддзі
  • Валоданне ангельскай і рускай мовамі, пажадана літоўскай або беларускай
  • Досвед працы з праграмамі вектарнага дызайну будзе перавагай.

Універсітэт прапануе:

  • Заробак брута ад 2500 да 2800 еўра

  • Вы будзеце працаваць у інтэрнацыянальнай камандзе, у будынку гістарычнай спадчыны ў Старым горадзе Вільні
  • Зможаце працаваць часткова выдалена
  • Зможаце карыстацца рэсурсамі бібліятэкі ЕГУ і ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, трэнінгах, семінарах і міжнароднай мабільнасці.

Дэдлайн: 28 лютага.

Падаць заяўку