Беларускі стэндап-комік з выразна выяўленай пазіцыяй, які ўжо больш за два гады ў вымушанай эміграцыі ў Варшаве, едзе ў невялікі тур.

Будзе не менш за гадзіну новай якаснай праграмы і абавязкова шмат зносін з глядачамі.

“Я гарантую, што гэты вечар пройдзе ярка і падніме табе настрой у гэты вар’яцкі тайм-лайн”, – абяцае комік Дзіма Нарышкін.

Дзе: Paviljonas (Pylimo g. 21B)
Калі: 11 кастрычніка а 19:00
Квіткі: 20 еўра, за тыдзень – 25 еўра, у дзень мерапрыемства – 30 еўра.

Падрабязнасці.