БНМС “РАДА” запрашае на вебінар “Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў”.

На вебінары вам распавядуць, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі.

Спікер — крэатыўны дырэктар, які перайшоў з камерцыйнай рэкламы ў сацыяльныя ініцыятывы.

Што распавядзе:

  • што каштоўнага НКА могуць запазычыць у бізнэсу
  • як нараджаць ідэі і дзе іх шукаць
  • чаму мазгавыя штурмы працуюць (і як іх правільна арганізаваць)
  • як эфектыўна арганізаваць працэс распрацоўкі ідэй у камандзе
  • якія практычныя прылады дапамогуць у гэтым.

Дата правядзення: 12 снежня, 20:00 па Мінску.

Дэдлайн: 10 снежня.

Зарэгістравацца