Аргкамітэт PRADMOVA 2024 запрашае да ўдзелу ў кніжных кірмашах, якія адбудуцца ў межах фестывалю у Вільнюсе, Берліне, Варшаве і Познані. 

Важныя даты і месцы правядзення:

– Вільнюс: 5-6 кастрычніка (рэгістрацыя да 24 верасня)
– Берлін: 19-20 кастрычніка
– Варшава: 16-17 лістапада
– Познань: 30 лістапада – 1 снежня. 

Умовы:

Удзел у кнігапродажу бясплатны. Памер працоўнага месца залежыць ад арганізацыйных магчымасцяў пляцоўкі. Дакладная інфармацыя па часе працы, даездзе, адрасе, а таксама рэгламент удзелу будуць дасланыя кожнаму заяўніку асабіста. Фестываль PRADMOVA не пакрывае выдаткі на лагістыку (дарога і пражыванне) для выдаўцоў/дыстрыб’ютараў. 

Рэгіструйцеся праз форму на pradmova.eu і не прапусціце магчымасць прадставіць свае выданні на міжнародных пляцоўках.

Калі ў вас ёсць пытанні (напрыклад, вы падавалі заяўку як удзельнік, але таксама хацелі б арганізаваць кнігапродаж і цяпер не разумееце, ці пакрываюцца вам выдаткі на дарогу і пражыванне, і любыя іншыя ўдакладненні), звяртайцеся да арганізатараў праз pradmova@gmail.com