Big Book Cafe запрашае на серыю літаратурных мерапрыемстваў “На Ўсходзе Без Змен?”.

Арганізатары прапануюць двухдзённую праграму, прысвечаную беларускай, украінскай і грузінскай літаратуры. У праграме спектакль, аўдыёадаптацыя і дыскусіі.

19 кастрычніка, субота:

17:00  —  Дыскусія “Як кахаюць жанчыны на ўсходзе?”.

Удзел бяруць: Мальгажата Ноцунь, Барбара Ўладарчык, Павал Рэшка.

Мадэратарка: Паўліна Вільк.

19:00 — спектакль на матывах рамана Ніно Харацішвілі “Усё менш святла”.

Акторкі: Ганна Тэрпілоўская, Наталля Ендруш, Зуза Галевіч.

Рэжысёр: Юра Дзівакоў.

Музыка: Вольга Падгайская.

20 кастрычніка, нядзеля:

17:00 — Дыскусія “Артысты супраць вайны і ўлады”.

Удзел бяруць: пісьменнік Кшыштаф Варга, мастачка Таццяна Дзівакова, танцор Уладзімер Рыга.

Мадэратарка: Ганна Кроль

19:00 — жывая аўдыёадаптацыя “Depeche Mode x Асаблівыя знакі”.

Ролі агучваюць: Дар’я Палуніна і Аляксей Сапрыкін.

Рэжысёр: Юра Дзівакоў.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Варашава, Big Book Cafe, ulica Koszykowa 34/50.

Падрабязней на польскай мове