Яна знікла роўна 230 гадоў таму.

У фільме «Белсат» Цімох Акудовіч тлумачыць, што калапс дзяржавы быў значна складанейшы, чым просты міф: «шляхта п’яная, а Расея ўсё падзяліла».

Стужка паказвае не толькі апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай, але і драматычныя рашэнні людзей, якія ёй кіравалі — іх памылкі, іх амбіцыі, і тое, як яны ўплывалі на лёс Беларусі, Польшчы і Літвы.

Аўтары падкрэсліваюць: гэта не проста гісторыя. Гэта папярэджанне, якое і сёння гучыць вельмі актуальна — бо і цяпер у нашым рэгіёне ёсць тыя, хто бачыць у Расеі «гаранта старога парадку», як гэта ўжо было 230 гадоў таму.