15 студзеня ў Вільнюсе адбудзецца прэзентацыя — таксама па-англійску.
«Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку — дзяншчыка царскага войска, потым — млынара, потым — селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943 годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў „Сотнікава“ Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра Амяляна. Трагедыя ўцягнула іншых людзей і завітала нават у маё дзяцінства. Гісторыя беларускага селяніна Амяляна расказана тут праз творы Рафаэля, Шагала, Сандра Бацічэллі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Станіслава Жукоўскага, Хаіма Суціна», — расказаў пісьменнік.
Тэкст ад пачатку створаны на англійскай мове.
Прэзентацыя адбудзецца ў Crystal Lounge Imperial Hotel & Restaurant (Subačiaus g. 2–6, Vilnius) 15 студзеня а 18:00. Уваход вольны!
Віктар Марціновіч — пісьменнік, журналіст, выкладчык. Вядомы як аўтар кніг «Сфагнум», «Мова», «Возера радасці», «Рэвалюцыя», «Ноч».