Музеі Вольнай Беларусі і Беларуская Рада Культуры запрашаюць на адкрыццё выставы Ніны Маргаевай “Крок насустрач”.
“”Крок насустрач” — спроба пагрузіцца ў свет, дзе кожная рэч можа стаць правадніком у глыбіню чалавечых пачуццяў. Праз выяўленчыя элементы, такія як крэсла ці куток пакоя, Ніна паказвае, як звычайнае становіцца люстэркам унутраных перажыванняў. У працах мастачкі колер і форма граюць ключавую ролю: цёплыя і халодныя адценні змяняюць настрой у залежнасці ад таго, як доўга глядач углядаецца ў выявы. Гэтае сузіранне, гэтая цішыня, якая ўтварае ўнутраны рух — асноўны матыў яе творчасці,” — пішуць арганізатары.
Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11.
Калі: 15 кастрычніка, 19:00.
На выставе можна будзе падтрымаць мастачку і набыць працы (у студзені 2023 года ў Ніны Маргаевай быў выяўлены бакавы аміятрафічны склероз (БАС)).