CreateCulture Space запрашае на адкрыццё выставы Ніны Маргаевай “Крок насустрач” у Вільнюсе.
Выстава мае дабрачынны характар: працы можна набыць, а ўсе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку Ніны Маргаевай, якой у 2023 годзе дыягнаставалі рэдкае захворванне — БАС.
“Крок насустрач” даследуе штодзённасць праз мастацтва. Простыя прадметы і пейзажы становяцца адлюстраваннем чалавечых эмоцый і перажыванняў. Асноўная серыя “Жыццё на пятым паверсе” раскрывае ізаляцыю гарадскога жыцця.
Адкрыццё выставы: 23 студзеня, 19:00.
Даты правядзення: 23 студзеня — 20 лютага.
Адкрыццё дабрачыннай выставы-продажу: 4 лютага, 19:00.
Лакацыя: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5.