У мастацкай практыцы Сяргея Шабохіна пераасэнсаванне інстытуцыйных формаў візуальнага гвалту нечакана спалучаецца з крытыкай механізмаў падаўлення квір-сэксуальнасці.

“Шчыліна” служыць візуальнай і актывісцкай метафарай парушэння гэтага наратыву, якая ставіць пад сумнеў прысваенне гістарычнай памяці і вяртае прастору для свабоды і квір-сэксуальнасці.

Інсталяцыя выканана ў форме лабірынта, што складаецца з васьмі модуляў, якія паступова змяняюць колер ад чорнага да белага праз розныя адценні шэрага. Кожны модуль дэманструе розныя стратэгіі квір-асэнсавання помнікаў і гісторыі.

Мінімалістычны дызайн інсталяцыі рэзка кантрастуе з насычанасцю візуальнай інфармацыі, што змяшчаецца ўнутры.

Контр-манументальная квір-стратэгія раскрывае механізм “кандамізацыі” гістарычнай памяці, якая аддаляе і блакуе наўпроставую сувязь з яе вытокамі.

Забароненая памяць цесна пераплятаецца з забароненым жаданнем сэксуальнага самавызначэння.

Гэты рэтраспектыўны наратыў, заснаваны на кінаматэрыялах, візуальных вобразах і артэфактах, распасціраецца ўздоўж геаграфічнай восі трох месцаў — Берліна, Польшчы і Беларусі.

Аб’ядноўвае гэтыя мясціны дыялектыка страты дому, пошук бяспечнага прытулку і імкненне знайсці пачуццё прыналежнасці, у той час як перасоўванне і бадзяжніцтва могуць, хоць і не абавязкова, прывесці да вопыту бяздомнасці.

Куратары: Сармен Бегларян, Анджэй Вайс

Дзе: Biuro Wystaw, Krakowskie Przedmieście 16/18, Варшава 
Калі: 26 верасня — 31 кастрычніка, 11:00–19:00,
серада–пятніца, 12:00–18:00