Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры запрашае на выступ фолк-гурта Kriwi ва Уроцлаве.

“Kriwi- жаночае трохгалоссе, беларускія аўтэнтычныя песні ў сучасным саўндзе – ад чуллівай, лірычнай гітарнай акустыкі да танцавальнай электронікі. Галасы Kriwi пяшчотна абдымуць слухача і глыбока пагрузяць у карані фальклора. Вакалісткі жывуць у розных гарадах: Уроцлаў, Кракаў і Берлін і вядомыя як вакальныя трэнеркі і арганізаркакі беларускіх абрадаў па ўсім свеце,” — пішуць арганізатары.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Уроцлаў, Centrum na Przedmieściu, ul. Prądzyńskiego 39A.

Калі: 20 кастрычніка, 18:00.

Падрабязней