Супольнасць для падтрымкі і развіцця жанчын у IT “Women in Tech” пачынае набор на ментарскую праграму.

Каму гэта можа быць цікава:

  • Менці — беларускія IT-прафесіяналкі з досведам працы ў IT ад 2 гадоў, якія адчуваюць, што спыніліся ў кар’ерным развіцці і вераць, што падтрымка супольнасці і ментара дапаможа росту кар’еры.
  • Ментары і ментаркі  — людзі з IT-экспертызай і досведам працы 5+ гадоў у IT, якія хацелі б зрабіць унёсак у развіццё IT-супольнасці беларусак.

Падчас праграмы вас чакаюць:

  • 12 тыдняў сустрэч адзін на адзін з ментарам/менці
  • Актыўны нетворкінг
  • Міні-групы на розныя тэмы
  • Адукацыйны трэк.

Даты правядзення: сакавік — чэрвень.

Дэдлайн: 16 лютага.

Падаць заяўку