Фестываль «Я ЁСЦЬ!» арганізаваны Фундацыяй «Za Wolność Waszą i Naszą» і адбудзецца 14–19 кастрычніка.
Дэвіз гэтай рэдакцыі — маніфест бачнасці і годнасці, выраз патрэбы быць пачутымі незалежна ад месца і абставін. Фестываль аб’яднае творцаў і творчыц розных сфераў: ад літаратуры і тэатру, праз музыку, да візуальных мастацтваў і фатаграфіі.
«Незалежная беларуская культура ўжо шмат гадоў знаходзіць у Вроцлаве прастору, дзе можа гучаць свабодна. У Пераходзе Дыялогу мы падтрымліваем творцаў і творчыц, якія праз літаратуру, тэатр, музыку і візуальныя мастацтвы паказваюць разнастайнасць сучаснай Беларусі і сілу дыялогу», — кажуць арганізатары.
Праграму фестываля можна знайсці на сайце арганізатара.
