З яе дапамогай плануецца сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускай кнігі і іх прыярытэты.

Яна скіраваная найперш на беларусаў за мяжой (але беларусы ў Беларусі таксама могуць адказваць — апытанка ананімная).

Усяго 20 кароткіх пытанняў, якія займуць не болей за 5 хвілін.

Апытанка падрыхтаваная выдавецтвам Gutenberg Publisher пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і прафінансаваная Еўрапейскім Саюзам.

«Вынікі апытанкі будуць прааналізаваныя і апублікаваныя як артыкул. Яны паўплываюць на стратэгічныя планы выдаўцоў і, спадзяемся, дапамогуць адным атрымаць болей патрэбных ім кніг, а іншым — лепшае разуменне патрэбаў чытача», — кажуць у выдавецтве.

Прайсці апытанку