Музыкі знайшлі крэатыўнае выйсце — перазалілі альбом TAM ў рэдакцыі TUT.
«Напрыканцы вясны Яндэкс.Музыка (самы папулярны ў Беларусі стрымінг) без папярэджання выдаліў песню HRAMADZIANIN, а разам з ёй і ўвесь альбом TAM. Спачатку я думаў проста прыбраць песню з альбома ці троху выправіць тэкст, але ўсё ж песня без словаў будзе гучаць больш красамоўна», — кажа Сяргей Башлыкевіч.
Расійскі стрымінг не стаў тлумачыць свае дзеянні, але можна меркаваць, што ўся справа ў тэксце песні, напісанай пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну:
«Хто на Кіеў у БТРы едзе ўночы
Хай вернецца ў Растоў, але не вернуцца вочы
Хай хлопец заўральскі абдыме дома мамку
А ногі хай пакіне пад Сумамі ў танку
Хай збіты пад Харкавым у верталёце
Калі зможа, напіша: Абгарэў на рабоце
Хай Чорнае мора каскамі пазасыпе
Астраханскага духа ў самым поўным экіпе».