Пра гэта распавёў у Instagram адзін з аўтараў і вядоўцаў шоў Іван Прус.

У выпуску, які знік з канала, абмяркоўвалі ідэалагічны фільм аб рабоце беларускіх настаўнікаў «Класная».

«Мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае», — кажа Прус.

Ён не выключае, што выпуск выдалены назаўсёды.

«Так ці інакш, мы не маркоцімся, бо мы ведаем, што выпуск вы запомнілі — і мы яго памятаем. Цяпер — як адзін з лепшых. Магчыма, пасмяротна», — дадае Іван.