Спектакль створаны па матывах старажытных песень і рытуалаў Палесся — унікальнага рэгіёна сучасных Беларусі і Украіны.

Замова — гэта старадаўні, знікаючы жанр вуснай народнай творчасці, якому здаўна прысвойваюцца містычныя якасці. “3@.мова” — гэта спроба адраджэння архаічных традыцыяў і надання ёй якасцяў уласцівых культуры лічбавай эпохі.

Удзельнікі: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч
Музыка: Мікіта Залатар
Рэжысёр: Максім Шышко
Мова: палесскія дыялекты беларускай, польскі і ангельскі пераклад анлайн

Дзе: Ośrodek Kultury Ochoty OKO (Radomska 13)
Калі: 29 верасня а 19:00

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі