Ініцыятыва “Адчуй” запрашае на жаночы паэтычны вечар у новым фармаце “Паэзія Прыгнечаных”.

Першы паэтычны вечар “Дзяўчаты ўрываюцца між радкоў” будзе прысвечаны прэзентацыі жанчын і жаночага, а таксама яе магчымай праблематычнасці ў творах беларускіх аўтарак.

У плане вечара:

  • Паразмаўляць пра фем-пісьмо і жанчын у літаратуры
  • Паказаць, як беларускія аўтаркі працуюць (або не працуюць) з жаночым і прэзентуюць жанчын
  • Праз практыкаванні на паэтычнае разнявольванне знайсці спосабы працаваць з патрыярхальнымі элементамі і праявамі мізагініі ў тэкстах.

Дата правядзення: 20 сакавіка, 19:30 згодна з мінскім часам.

Лакацыя: анлайн, Google Meet.

Зарэгістравацца