CreateCulture Space запрашае на сустрэчу, прысвечаную гадавіне юц’юб-праекта “З’ехалыя: Атлас беларускай эміграцыі“. 

Год таму быў запушчаны праект пра беларусаў і беларусак, якія эмігравалі, знайшлі сябе на новым месцы і будуюць жыццё па-новаму. Як адаптавацца? Што дапамагае захаваць беларускую ідэнтычнасць? Дзе знайсці новыя хоббі ды сяброў? Пра гэта распавядаюць героі праекта.

У праграме мерапрыемства:

  • Прэм’ера новай серыі
  • Квіз па беларускіх месцах свету
  • Планы на будучыню.

Дата правядзення: 19 сакавіка, 19:00.

Лакацыя: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5.

Зарэгістравацца