Зін “Фігуры“, які публікуе тэксты, напісаныя жанчынамі, і тэксты пра жанчын, якія пішуць, прымае тэксты, каб пазней апублікаваць іх анлайн альбо ў друку.

Умовы ўдзелу:

  • Любы жанр тэкстаў
  • На любой мове, якая існуе ў Беларусі
  • Да 10000 знакаў з прабеламі
  • Тэксты абіраюцца суб’ектыўна, у адпаведнасці з рэдактарскім густам ды ідэяй праекта
  • Дасланыя заяўкі не рэцэнзуюцца
  • Публікацыі не прадугледжваюць ганарар.

Дэдлайн: 31 сакавіка.

Дасылайце спасылку на гугл-дакумент з тэкстам на zine.pole@gmail.com.