Пройдзем па іерархіі відаў такіх арганізацый, каб ухапіць логіку пошуку аналагічных арганізацый. Такім чынам:
Дзяржаўныя ўстановы, якія прапануюць падтрымку праз гранты, рэзідэнцыі або праграмы прытулку. Часта яны працуюць у рамках нацыянальнай культурнай палітыкі і міжнародных пагадненняў:
- Arts Council Norway (праграма Safemuse)
- Шведскі камітэт па грантах мастацтваў (праграма рэзідэнцыі IASPIS)
- Міністэрства культуры Францыі (праграма PAUSE)
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС, НДА): гэтыя незалежныя арганізацыі аказваюць розныя формы дапамогі, уключаючы экстранае фінансаванне, часовае перасяленне і прапаганду. Яны часта маюць большую гнуткасць у сваёй дзейнасці ў параўнанні з дзяржаўнымі ўстановамі.
- Artists at Risk (AR) - найбольш вядомая сетка, якая прапануе магчымасці і для беларусаў. Арт-інстытуцыі, якія з’яўляюцца членамі гэтай сеткі, знаходзяцца ў дзясятках краін свету, у тым ліку самых блізкіх, аднак варта асобна знаёміцца з профілем кожнай.
- Міжнародны ПЭН
- Freemuse
- Еўра-Міжземнаморскі фонд падтрымкі праваабаронцаў (EMHRF)
- Праграмы падтрымкі ў Германіі, у тым ліку для творцаў беларускага крытычнага мастацтва і грамадскіх дзеячаў, прапануе Ініцыятыва Марціна Рота. Гэты фонд быў створаны як сумесны праект IFA (Institut für Auslandsbeziehungen) і Гётэ-Інстытута ў адказ на глабальны трэнд ціску на творчых дзеячаў па палітычных ці рэлігійных прычынах.
Акадэмічныя ўстановы: універсітэты і навукова-даследчыя цэнтры, якія прапануюць праграмы стыпендый, часовыя выкладчыцкія пасады або даследчыя магчымасці для мастакоў з групы рызыкі. Яны ствараюць бяспечнае асяроддзе для мастакоў, каб працягваць сваю працу і дзяліцца сваімі ведамі.
- Навукоўцы ў сетцы рызыкі - Scientists at risk
- Фонд абароны творцаў (Інстытут міжнароднай адукацыі)
- SALT
- EU4Belarus
- Міжнароднай сеткі гарадоў-прытулкаў ICORN.
Ініцыятывы пад кіраўніцтвам мастачак і мастакоў (самаарганізаваныя) – арганізацыі або сеткі, створаныя творцамі для творцаў. Яны часта забяспечваюць падтрымку калег, магчымасці наладжвання кантактаў, а часам і прамую дапамогу ў выглядзе часовага жылля або працоўнага месца.
- Perpetuum Mobile (PM)
- Artists at Risk Connection (ARC)
- SafeMUSE
- Да гэтага тыпу адносіцца і “Дом Творцаў у Варшаве”, які, дарэчы, таксама пад пагрозай закрыцця. Вы можаце дапамагчы праекту, маючы замежнага банка.