- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып мерапрыемства: клуб
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 26.10.2024, 13:00
Ініцыятыва "Адчуй" запрашае на кнiжны клуб, дзе будзе абмяркоўвацца кнiга "Рукі жанчын маёй сям'і былі не для пісьма" Яганы Джаббаравай.
"Кампазіцыя кнігі прыпадоблена да жаночага цела. Цела, якое з аднаго боку рэгулюецца строгімі правіламі патрыярхальнай азербайджанскай сям'і, а з другога — церпіць на неўралагічнаую хваробу, што выклікае моцны боль і адымае мову. Метафарычна звяртаючыся глава за главой да кожнай з частак цела — ад валасоў і броваў да жывата і ног — аўтарка падымае пласты успамінаў, распавядае пра традыцыі і забароны, звяртаецца да вопыту некалькіх пакаленняў жанчын у сваёй сям'і і сваёй абшчыне. Прыналежнасць і чужароднасць, непадпарадкаванне і выжыванне, спадчына, якую не выбіраеш, і суіснаванне з ёй – усё гэта адлюстравана ў кнізе "Рукі жанчын маёй сям'і былі не для пісьма". " - пішуць арганізатары.
Аб'ём: 120 старонак.
Дзе: анлайн.
Калі: 26 кастрычніка, 13:00 згодна з мінскім часам.