ЁЎ LAB тур: Беласток, Варшава, Познань, Кракаў

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: канцэрты
  • Дата правядзення: 19.04.2025, 20:00

ЁЎ LAB аб’яўляе тур па гарадах Польшчы.

"Мы прыйшлі абвесціць, што на беларускай сцэне адбываецца нешта дасюль немажлівае. Прама на ёй сціраюцца межы, а прама на яе падаюць зоркі. Беларуская музыка існавала ў розных формах, але мы хочам запрапанаваць нешта новае. ЁЎ LAB — гэта не проста гурт, калектыў ці суполка... Гэта цэлая лабараторыя, якая адбываецца на сцэне. Мы прыйшлі рабіць сучасную музыку, не забываючы на нашую самаідэнтычнасць. Мы прыйшлі аб’ядноўваць беларускую культуру і вулічную культуру, каб паказаць, што іх сугучча мае неймаверны патэнцыял," — запрашаюць на імпрэзы артысты.

Кошт квіткоў: 54 — 64 злотых.

Расклад імпрэз:

  • Беласток — 4 красавіка, 20:00, Białystok Music Club

  • Варшава — 6 красавіка, 19:00, Chmury

  • Познань — 18 красавіка, 20:00, MY pod sceną

  • Кракаў — 19 красавіка, 20:00, Sojka bar.

Набыць квіткі

Вам можа спадабацца