- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 30
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: творчы вечар
- Дата правядзення: 29.10.2024, 19:45
Беларускае таварыства "Крок" запрашае далучыцца да Чорнай ночы памяці Ночы Расстраляных Паэтаў.
Ноч пачнецца са збору каля Дрэва вольнасці перад Ягелонскім універсітэтам. Дрэва расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў.
Пасля гэтага адбудзецца паэтычны вечар у Chicago Bar. Кожны і кожная мае магчымасць прачытаць свой верш ці працу адной з ахвяр рэпрэсій. З Варшавы на выступ прыедуць Вячаслаў Кміт і Данііл Вашкевіч.
Калі вы хочаце выступіць з вершамі на Ночы, трэба запоўніць форму.
Кошт: бясплатна, данаты вітаюцца.
Дзе/Калі: 29 кастрычніка, Кракаў.
19:45 — Дрэва вольнасці (ul. Gołębia 24).
20:00 — працяг у Chicago Bar (ul. Sławkowska 11).