Выстава "Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы беларусаў за прыроду і дэмакратыю" у Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: выставы
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 26.10.2024, 17:00

Творчая прастора "Кропка" запрашае на выставу "Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы беларусаў за прыроду і дэмакратыю".

"У беларускай культуры птушка — праваднік паміж рознымі ўзроўнямі рэчаіснасці, сімвал свабоды і непазбежнай змены часу. Адпаведна з гэтай сакральнай роляй, на нашай выставе яны стануць праваднікамі паміж супрацьлеглымі светамі: палітыкі і прыроды, дэмакратыі і дыктатуры," — пішуць арганізатары.

Выстава складаецца з трох кампанентаў: інфармацыі, мастацтва і салідарнасці.

Інфармацыйныя стэнды апавядаюць пра Беларусь у кантэксце яе двух найвялікшых скарбаў: людзей і прыроды.

Фотакалажы знаёмяць наведвальнікаў з птушкамі ў беларускім палітычным асяроддзі.

Падчас мерапрыемства вы будзеце мець магчымасць сімвалічна адправіць птушку з прывітаннем беларускім экаактывіст:кам у зняволенні і тым самым падтрымаць іх.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Вільнюс, Творчая прастора "Кропка", Savičiaus g. 6.

Калі: 26 кастрычніка — 2 лістапада. 

Падрабязней

Вам можа спадабацца