Фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: канцэрты
  • Дата правядзення: 22.11.2024, 19:00

Музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL правядуць сумесны фестываль у рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці "Voices Across Borders". Так арганізатары хочуць расказаць людзям па ўсім свеце пра палітычны крызіс і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay далучаецца да эстафеты, каб прыцягнуць жыхароў Вільні да агульнай справы і сабраць сродкі на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

Сабраныя сродкі ў поўным аб'ёме будуць накіраваны на збор эстафеты салідарнасці "Voices Across Borders".

У праграме:

DJ-sets:

Візуал: 

Дата правядзення: 22 лістапада, 19:00 — 01:00.

Лакацыя: Вільнюс, Art Factory Loftas, Švitrigailos str. 29, Naujamiestis.

Кошт квіткоў: данаты ≥10 €.


Вам можа спадабацца