- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 30
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: творчы вечар
- Дата правядзення: 25.11.2024, 18:30
Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на сустрэчу з беларускім фатографам Глебам Бурнашавым.
Тэма сустрэчы: "Як пачаць практыку?"
Фатограф абяцае распавесці і паказаць, як зрабіць першыя праекты і не расчаравацца ў сабе.
Глеб Бурнашаў нарадзіўся ў 1992 годзе ў Душанбэ, Таджыкістан. З-за распачатай там грамадзянскай вайны разам з сям’ёй іміграваў у Слонім (Беларусь), дзе правёў дзяцінства і юнацтва. У 17 гадоў з’ехаў у Менск, атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі і застаўся жыць і працаваць у Менску.
"У сваіх праектах я вывучаю палітычныя і грамадзянскія крызісы, узаемадзеянне маленькага чалавека і дзяржавы, рэпрэсіўны апарат, міграцыйныя працэсы як лакальныя, так і глабальныя. Прымаючы да ўвагі гісторыю маёй сям’і, эмігрантаў у некалькіх пакаленнях, зараз мая ўвага сканцэнтравана на пытаннях памяці і яе скажэнняў. Медыюмы, з якімі працую: перфоманс, відэа, фатаграфія і штучны інтэлект," - распавядае Глеб.
Умовы ўдзелу: бясплатна/ free donation.
Даты правядзення: 25 лістапада, 18:30.
Лакацыя: Варшава, Turnus na Wolskiej, Wolska 46/48.