Спектакль "Зэкамерон" у Празе

  • Лакацыя: Чэхія local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Дата правядзення: 04.12.2024, 20:00

Вольныя Купалаўцы запрашаюць на спектакль "Зэкамерон" у Празе.

"Нясмутна пра смутнае - так можна апісаць атмасферу спектаклю,"  —  пішуць арганізатары. 

"Зэкамерон" — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Максім Знак пісаў гэтую кнігу з верасня 2020 па снежань 2021 года, будучы вязнем аднаго з іх.

Спектакль "Зэкамерон" звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную імпрэзу. Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязьні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх , і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.

У ролях: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.

Рэжысер: Войцэх Урбаньскі.

Кошт квіткоў: 250–300 Kč.

Дата правядзення: 4 снежня, 20:00.

Лакацыя: Прага, Venuše ve Švehlovce, Slavíkova 22.

Набыць квіткі


Вам можа спадабацца