Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: фестывалі
  • Дата правядзення: 30.11.2024, 10:30

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае гасцей у Познані.

На працягу двух дзён фестываль прапануе шырокую праграму, якая ўключае прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы. PRADMOVA ў Познані імкнецца быць месцам сустрэчы беларускіх і замежных аўтараў і аўтарак, дзе кожны зможа далучыцца да дыялогу пра сучасную культуру, гісторыю і сацыяльныя выклікі.

Сярод падзей фестывалю — прэзентацыя паэтычнага зборніка "Астралябія Божых таямніц" ад беларускамоўнай паэткі з Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс, якая дэманструе сувязь беларускай мовы і культуры з міжнароднай супольнасцю. Ганна Янкута прадставіць сваю дзіцячую кнігу "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік", якая ўжо палюбілася маленькім чытачам, таксама ў межах познаньскай PRADMOVA адбудуцца перфарматыўныя чытанні Жэні Давідзенкі "10 гадзін наўпрост дадому" і паказ спектакля "Шум" ад Teatr Emigrant.

Музычная частка фестывалю аб’ядноўвае розныя фарматы і стылі: ад спеўных сходаў да сучасных праектаў, такіх як музычна-паэтычны праект "Літараноты" і беларускі музыка, хіп-хоп-выканаўца MANDZIK стануць завяршэннем аднаго з фестывальных дзён.

На ўсіх пляцоўках будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе наведвальнікі змогуць набыць навінкі беларускай літаратуры, пазнаёміцца з новымі выданнямі і пагутарыць з аўтарамі і выдаўцамі.

Умовы ўдзелу: уваход на большасць мерапрыемстваў вольны, але некаторыя падзеі патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі.

Даты правядзення: 30 лістапада-1 снежня.

Лакацыя: Познань. 

Глядзець праграму цалкам

Вам можа спадабацца