Прэзентацыя вершаў Андрэя Хадановіча да оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" ў Беластоку

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: творчы вечар
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 26.12.2024, 17:00

Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку запрашае на творчы вечар з Андрэям Хадановічам, дзе ён будзе прэзентаваць сваю кнігу вершаў да оперы "Дзікае паляванне караля Стаха".

Падчас падзеі вы пачуеце адказы на наступныя пытанні:

  • Як стваралася опера і кніга вершаў да яе?
  • Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар?
  • Ці адгукнулася "Дзікае паляванне" на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны?
  • Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонус: калядныя вершы, пераклады і песні паэта.

Падчас прэзентацыі вы зможаце набыць "Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы", а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.

Дата правядзення: 26 снежня, 17:00.

Лакацыя:  Беласток, Хаб "Новая Зямля", ul. Wyszyńskiego 6A. 

Вам можа спадабацца