- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 16
- Лакацыя: Швецыя local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 12.01.2025, 13:00
Крама Інтэрбук запрашае на два паказы каляднага ценявога спектакля "Дзверцы ў сэрца" тэатра "Картонка" (Віцебск/Берлін). Спектакль створаны і выкананы актрысай, спявачкай, музыканткай і паэткай Светай Бень.
У перыяд калядных святаў (якія традыцыйна доўжацца да 19 студзеня) было прынята насіць па дварах і дамах Віфлеемскую зорку, падсвечаную свечкамі ці ліхтарыкамі, і, вядома, распавядаць гісторыю свята Нараджэння.
Асаблівасцю спектакля стане тое, што гэтая гісторыя будзе паказана прама ў самым асяродку Каляднай зоркі з дапамогай ценяў і святла, музыкі і вершаў.
Кошт квіткоў: 175 крон.
Дата правядзення: 12 студзеня, 13:00 і 16:00.
Лакацыя: Стакгольм, Інтэрбук, Hantverkargatan 32.
Абірайце опцыю "дастаўка" — самавываз.
Набыць квіток на 13:00
Набыць квіток на 16:00