Выстава Ніны Маргаевай "Крок насустрач" у Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: выставы
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 20.02.2025, 19:00

 CreateCulture Space запрашае на адкрыццё выставы Ніны Маргаевай "Крок насустрач" у Вільнюсе.

Выстава мае дабрачынны характар: працы можна набыць, а ўсе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку Ніны Маргаевай, якой у 2023 годзе дыягнаставалі рэдкае захворванне — БАС. 

"Крок насустрач" даследуе штодзённасць праз мастацтва. Простыя прадметы і пейзажы становяцца адлюстраваннем чалавечых эмоцый і перажыванняў. Асноўная серыя "Жыццё на пятым паверсе" раскрывае ізаляцыю гарадскога жыцця.

Адкрыццё выставы: 23 студзеня, 19:00.

Даты правядзення: 23 студзеня — 20 лютага.

Адкрыццё дабрачыннай выставы-продажу: 4 лютага, 19:00.

Лакацыя: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5.




Вам можа спадабацца