- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 35
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: творчы вечар
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 12.02.2025, 19:00
Прастора MIT space запрашае на прэзентацыю кнігі Цімур Кудзеліча "Значныя дні".
Цімур Кудзеліч — пісьменнік і кніжнік з Менска, цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасці. Аўтар кніг прозы "ЯК", "Пацукі", паэтычнага зіну "бяз гэтага — усё".
"Значныя дні"— раман пра страх і ачмурэнне, безвыходнасць і пробліскі надзей. Яго рэчаіснасць непадлеглая нармальнаму апісанню: аўтар вымушаны выкарыстоўваць наўмысна "няправільную" мову аповеду, ненарматыўны сінтаксіс, зменлівы тэмп, гратэск і гіпербалы, прывідныя алюзіі.
Свет у рамане ўмоўны, але ўпісаны ў дакладную тапаграфію, апавядальнік раствораны ў сусвеце, людзі часам ператвораныя ў Словы, а фотаздымкі могуць быць заменай самога тэксту.
Дата правядзення: 12 лютага, 19:00.
Лакацыя: Варшава, MIT space, Stalowa 36, памяшканне 231.