- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 23
- Лакацыя: Літва local
- Тып мерапрыемства: канцэрты, творчы вечар, фестывалі
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 16.02.2025, 13:00
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН запрашаюць на Міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова ў Вільнюсе.
Удзел бяруць:
- Паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год
- Музыкі
- Выдаўцы, кнігараспаўсюднікі.
Дэталі праграмы:
- 13 лютага адбудуцца чытанні літоўскіх паэтаў і паэтак з перакладамі на беларускую мову з анталогіі "Горад на гары".
- 14 лютага адбудзецца ўрачыстая імпрэза адкрыцця фэсту. Будзе абвешчанае імя новага лаўрэата ці лаўрэаткі Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.
- 15 лютага ў бар-клубе "Павільёнас" разгорнецца асноўная праграма. Завершыцца вечар канцэртам гурта Syndrom Samazvanca.
- 16 лютага ў клубе "Павільёнас" пройдзе апошні чацвёрты дзень фэсту, з прэзентацыяй новых кніг, паэтычнымі чытаннямі і дыскусіямі. Напрыканцы праграмы арганізатары прапануюць далучыцца да "Ночы паэзіі".
- Два апошнія дні, 15 і 16-га лютага, з 13.00 да позняга вечару ў клубе працавацьме кніжны кірмаш незалежных беларускіх выдавецтваў і кнігараспаўсюднікаў. Там можна будзе прыдбаць новыя кнігі і пакамунікаваць з аўтарамі і выдаўцамі.
Даты правядзення: 13 — 16 лютага.
Лакацыя: Вільнюс, падрабязней пра пляцоўкі — па спасылцы ніжэй.
Чытаць праграму цалкам