- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 23
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: parties
- Дата правядзення: 22.02.2025, 18:00
Клуб "Invictus 1863" запрашае на гістарычную вечарыну "Паўстанцкі салон".
Арганізатары паспрабуюць аднавіць атмасферу інтэлектуальных і творчых салонаў эпохі паўстання 1863 года.
У праграме салона:
- Музыка, якая натхняла пасіянарыяў
- Гульні у аўтэнтычныя карты таго часу
- Спевы паўстанцкіх песень
- Танцы XIX стагоддзя пад кіраўніцтвам майстроў гістарычных танцаў
- Стравы і напоі, што елі і пілі нашыя продкі
- Гістарычная віктарына
- Тэматычнай фотазона
- Атракцыя для дзяцей з сапраўднай мапай паўстання
- Кожны ўдзельнік атрымае асобнік газеты "Мужыцкая праўда".
Дрэс-код: спадніцы альбо сукенкі (крыналіны, шалі, гістарычныя аксесуары вітаюцца); неспартовая вопратка (фракі, касцюмы-тройкі, мундуры або строі ў стылі паўстанцаў 1863 года вітаюцца). Наяўнасць бальных пальчатак вітаецца.
Кошт квіткоў: 100 злотых. Аплата на месцы.
Дата правядзення: 22 лютага, 18:00.
Лакацыя: Беласток, Chill Time Cafe, ul.Sw.Rocha 5/32.