- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 63
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 25.03.2025, 19:00
Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае на прэм'еру спектакля па аповесці Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?".
"Рына — алкагалічка, ёй каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. Тая за сваё доўгае жыццё перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. Нягледзячы на трагічны пасыл, сваю "балотную казку" Вежнавец распавядае з доляй гумару і лёгкасці, " — анатацыя ад арганізатарак.
Ролі выконваюць:
- Моніка Давідзюк
- Яўгенія Кульбачная
- Святлана Зелянкоўская
- Паліна Чабатарова
- Вольга Грыгараш.
Рэжысура і сцэнічны дызайн: Моніка Дабраўлянска.
Прадзюсарка, аўтарка ідэі: Вольга Кулікоўская.
Мовы: беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая.
Кошт квіткоў: ад 40 злотых.
Дата правядзення: 25 сакавіка, 19:00.
Лакацыя: Варшава, Terminal Kultury Gocław, ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24.
Набыць квіткі