- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 28
- Лакацыя: Літва local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 17.02.2025, 19:00
Прэм'ера спектакля "Цесля" адбудзецца ў Вільнюсе.
"Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць...
Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.
Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека," — анансуюць падзею арганізатары.
Рэжысёр: Андрус Дарэла.
Cпектакль ідзе па-беларуску.
Кошт квіткоў: ад 10 еўра.
Дата правядзення: 16 і 17 лютага, 19:00.
Лакацыя: Вільнюс, Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio gatvė 18N.
Набыць квіткі