- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 18
- Лакацыя: Польшча local
- Дата правядзення: 26.02.2025, 19:00
Тутэйшы тэатр запрашае на лютаўскія акторскія імправізацыі "Гаральд".
Па якой схеме адбываецца Гаральд:
- Абіраецца тэма для імправізацыі
- Акторы імправізуюць на абраную тэму — ствараюць сцэны і маналогі, якія імкнуцца скласціся ў цэльную кампазіцыю з пачаткам і фіналам
- Разам з акторамі імправізуюць музыка, мастак па святле, відэаінжэнер.
З якіх частак складаецца Гаральд:
- Рэжысёрскай — рэжысёр прапаноўвае тэмы для імправізацыі, тлумачыць нюансы гледачам і абірае актораў на сцэне
- Акторскай — акторы самастойна прыймаюць усе імправізацыйныя вырашэнні
- Глядацкай — гледачы абіраюць тэму, склад удзельнікаў, пры жаданні могуць самі ўключыцца ў дзеянне.
Рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
У ролях: Наста Каплан, Павел Ярмак, Крысьціна Грэкава, Анастасія Ляшковіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Віялета Кандратовіч, Аляксей Халупка.
Музыка: Сяргей Пукст.
Святло: Сяржук Голік.
Праекцыі: Даніла Ганчароў.
Мадэрацыя: Леў Антанюк.
Кошт квіткоў: 60 злотых.
Дата правядзення: 26 лютага, 19:00.
Лакацыя: Варшава, MIT space, Stalowa 36.